Памяць пра Вялікую Перамогу і ў новым стагоддзі аб’ядноўвае людзей добрай волі — Раўкоў

Падзеі

Памяць пра Вялікую Перамогу і ў новым стагоддзі аб’ядноўвае людзей добрай волі. Аб гэтым заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, прысвечаным Дню Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Міністр адзначыў, што Вялікая Айчынная вайна не мае аналагаў у сусветнай гісторыі па маштабе, уцягнутых рэсурсах, узроўні супраціўлення ворагу, ахвярнасці народаў, якія перамаглі фашызм. «Памяць пра Вялікую Перамогу сёння застаецца той магутнай сілай, якая і ў новым стагоддзі аб’ядноўвае ўсіх людзей добрай волі, з’яўляецца важным фактарам, што стрымлівае спараджэнне рэваншысцкіх амбіцый», — сказаў Андрэй Раўкоў. «Менавіта таму мы зноў звяртаемся да нашага гераічнага мінулага, беражом свяшчэнную памяць пра пакаленне пераможцаў, абараняем гістарычную праўду пра Вялікую Перамогу», — дадаў ён. Як падкрэсліў міністр, Вялікая Перамога — гэта перамога маральнага духу народа, не зломленага фашызмам. Андрэй Раўкоў адзначыў сімвалічнасць таго, што менавіта БССР стала адной з краін — заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Гэты факт стаў прызнаннем той вялікай ролі, якую адыграў беларускі народ у перамозе над фашызмам. Для сучаснай Беларусі Вялікай Перамога — гэта вечная нацыянальная гордасць. «Гэта аснова нашага патрыятызму», — перакананы Андрэй Раўкоў. Звяртаючыся да прысутных у зале ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў, працаўнікоў тылу, Андрэй Раўкоў запэўніў, што сучаснае пакаленне ганарыцца іх подзвігам і будзе дастойны яго. «У сучасных умовах мы зробім усё неабходнае, каб надзейна забяспечыць бяспеку на беларускай зямлі», — рэзюмаваў кіраўнік абароннага ведамства.
БелТА


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *