Налічэнні і разлік — на сваю карысць

Падзеі

У красавіку 2017 года следчымі органамі на падставе матэрыялаў праверкі фінансавай міліцыяй горада Слоніма ўзбуджана крымінальная справа па факце махлярства ў адносінах да кіраўніка (вядучага спецыяліста) аддзела аднаго з шырока вядомых універсамаў, размешчаных у горадзе. На працягу некалькіх месяцаў 2016 года ўказаны кіраўнік, маючы ў падначаленні некалькі работнікаў аддзела ўласнай вытворчасці, незаконна завалодала іх грашовымі сродкамі, атрыманымі ў якасці заработнай платы. Напрыклад, будучы прыцягнутай Слонімскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі да штрафу ў суме больш за 3000000 недэнамінаваных рублёў за адміністрацыйны ўчынак, указаны вядучы спецыяліст вырашыла падзяліць віну (і адпаведна штраф) з падначаленымі, спецыяліст запэўніла, што налічыць ім павышаныя прэміі, частку якіх яны павінны будуць аддаць ёй. Так і адбывалася, прычым, як у перыяд выплаты штрафу, так і пазней. У выніку агульная сума сродкаў, незаконна канфіскаваных у падначаленых, перавысіла 9 млн. недэнамінаваных рублёў. Абураныя работнікі аддзела (у адной  з падначаленых шэф запатрабавала 4 млн. недэнамінаваных рублёў  з зарплаты) звярнуліся ў фінансавую міліцыю Слоніма. Высветлілася, што на самой справе работнікі аддзела павінны былі атрымліваць менавіта налічаныя ім сумы — ніякага «павышэння» іх прэмій не было. Цяпер следчым органам трэба ўглыбіцца ва ўсе налічэнні і разлікі на сваю карысць спецыяліста з універсама, а таксама даць прававую ацэнку яе дзеянням.

С. ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, падпалкоўнік фінансавай міліцыі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *