Пётр Бандарэнка з вёскі Засецце пацікавіўся, ці будзе прадоўжана асфальтаванне вуліцы Лугавой у Засецці?
Будзе, адказаў Аляксандр Станіслававіч. І менавіта сёлета.
Зінаіда Лішык з Казлоўшчыны пытанняў не задавала, а падзякавала старшыні Казлоўшчынскага сельвыканкама за актыўныя клопаты пра добраўпарадкаванне могілак у Доўбневічах і Драбавічах.
Было яшчэ некалькі званкоў. У прыватнасці, жыхарка Наваельні пацікавілася, ці правільна мясцовы сельвыканкам адмовіў ёй у будаўніцтве гаража паблізу шматкватэрнага дома.
Старшыня раённага Савета пацвердзіў правільнасць прынятага рашэння.