На раённай сцэне гучалі «Мелодыі кахання» (фота, відэа)

Падзеі

1 мая ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў раённы агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці “Мелодыі кахання”. Канкурсанты пазмагаліся ў трох узроставых групах (5-8, 9-13 і 14-17 гадоў) у намінацыях “Саліст-вакаліст”, “Ансамблі сучаснай харэаграфіі”, “Вядучы праграмы”.

Удзельнікі конкурсу — наведвальнікі творчых аб’яднанняў, якія працуюць пры Вензавецкім, Данілавіцкім, Хвінявіцкім, Раклевіцкім, Гезгалаўскім, Казлоўшчынскім, Наваельнянскім, Дварэцкім, Жукоўшчынскім дамах культуры Дзятлаўскага раёна і Цэнтры культуры горада Дзятлава. Разам з кіраўнікамі гурткоў падтрымаць іх прыйшлі і прыехалі родныя, блізкія.

Каля 4 гадзінаў доўжылася конкурсная праграма, якая вызначыла пераможцаў і прызёраў. Сярод эстрадных выканаўцаў у  малодшай узроставай групе спецыяльным прызам быў адзначаны Глеб Мармыш (Вензавецкі ДК), дыплом за 1 месца атрымала Алеся Адамчык (Данілавіцкі ДК); у сярэдняй групе спецыяльны прыз атрымала Ксенія Шыкуць (Гезгалаўскі ДК), першае месца — у Арыянны Кузьміч (Наваельнянскі ДК), другое месца — у Алены Хітрык (Вензавецкі ДК), трэцяе месца — у Алены Штэйзель (Жукоўшчынскі ДК); у старэйшай узроставай групе спецыяльным прызам узнагароджана Аліна Цярэшка (Казлоўшчынскі ДК), першае месца заваявала Алеся Кастусік (Гезгалаўскі ДК).

У намінацыі “Ансамблі сучаснай харэаграфіі” сваю творчасць прадставілі творчыя калектывы “Фэнтэзі” (Гезгалаўскі ДК), танцавальная група Данілавіцкага ДК, “Калейдаскоп” (Наваельнянскі ДК), “Аистята” (Цэнтр культуры г. Дзятлава). У ролі вядучых сябе спрабавалі Соф’я Драздова (Наваельнянскі ДК), Юлія Бакшук (Хвінявіцкі ДК), Аляксандра Пякарская (Казлоўшчынскі ДК), Сняжана Шылюк (Дварэцкі ДК). Усе яны атрымалі дыпломы ўдзельнікаў конкурсу “Мелодыі кахання”.

Н. АВЯРЧУК

Фота Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *