6 мая ў аграгарадку Раготна Дварэцкага сельскага савета пры ўдзеле работнікаў аддзела культуры і вольнага часу “Дварэцкі Дом культуры” адбыўся мітынг, прысвечаны Дню Перамогі.
Адкрыла мітынг старшыня Дварэцкага сельскага Савета Тамара Перапечына. Словы прывітання і віншаванні з надыходзячым святам сказаў ксёндз Віктар, навучэнцы Раготнаўская сярэдняй школы, выступілі артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Ганна Харлінская і Марына Варган.
На мітынгу прысутнічалі каля 70 чалавек.
Падрыхтавала да друку Н. АВЯРЧУК
Фота прадастаўлена сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва