Лёгкая атлетыка

Спорт і турызм

Першынство Гродзенскай вобласці з удзелам юнакоў і дзяўчат 2003 года нараджэння і маладзейшых прайшло ў Гродне на ЦСК “Нёман” 27-28 красавіка. У трэцяй групе раёнаў каманда Дзятлаўскага раёна стала сярэбраным прызёрам спаборніцтваў.

Выдатна выступілі Кірыл Емяльянчык і Арцём Лішык. Кірыл заняў першае месца ў трайным скачку, Арцём стаў першы на дастанцыі 60 метраў з бар’ерамі. Яшчэ раз Арцём узняўся на подыум пасля забегу на 300 метраў з бар’ерамі – фінішаваў другі.

Два спартсмены з нашай каманды сталі бронзавымі прызёрамі турніру. Алеся Палягошка – трэцяя ў кіданні кап’я, Аляксандр Сямашка – трэці ў кіданні молата. Трэба зазначыць, што ўсе спартсмены спаборнічалі ў агульнай групе, толькі камандны залік зроблены па групах раёнаў.

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *