Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сёлета зноў уключыўся ў рэспубліканскі патрыятычны праект “Кветкі Вялікай Перамогі”. Моладзевая акцыя заклікана ўмацаваць адзінства беларускага народа, кансалідаваць грамадзян і аддаць даніну памяці героям, якія змагаліся за свабоду роднай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Нагадаем, што ў юбілейны год 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ініцыяваў правядзенне штогадовага рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі”. Сімвалам праекта з’яўляецца бутаньерка, якая складаецца з яблыневай кветкі і чырвона-зялёнай стужкі.
Кветка яблыні — сімвал чысціні, свежасці, вясны, адраджэння, пачатку новага жыцця, што лепш за ўсё перадае агульнанародную радасць ўсіх пакаленняў беларусаў у сувязі з Днём Вялікай Перамогі. У той жа час, у народных славянскіх традыцыях яблыня з’яўляецца магутным сімвалам, які адлюстроўвае бесперапынную памяць, якая злучае пакаленні людзей.
9 мая 2017 года актывісты Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” на чале з першым сакратаром Кацярынай Хілімончык уключыліся ў рэспубліканскую моладзевую акцыю “Кветкі Вялікай Перамогі”.
На гарадскім стадыёне і каля Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці саюзная моладзь раздавала ўдзельнікам свята сімвалічныя бутаньеркі.
І. КАЎКЕЛЬ
Фота Б. ВАРНЫ