У час летніх канікулаў у дзяцей шмат вольнага часу. Часта яны застаюцца без нагляду дарослых і могуць стаць ахвярамі няшчасных выпадкаў пры неасцярожным абыходжанні з электрычным токам.
Энергаінспекцыя па Дзятлаўскім раёне яшчэ раз папярэджвае аб тым, што электрычная энергія адносіцца да крыніцаў павышанай небяспекі, таму неабходна памятаць правілы абыходжання з электрычным токам.
Забараняецца:
- узлазіць на апоры паветраных ліній электраперадачы;
- самастойна рамантаваць электраправодку і электрапрыборы;
- пабочным асобам знаходзіцца на тэрыторыі і ў памяшканнях электрасеткавых збудаванняў, адчыняць дзверы і люкі ў іх, рабіць пераключэнні і адключэнні;
- загрувашчваць пад’езды і падыходы да аб’ектаў электрасетак;
- накідваць на правады, апоры і набліжаць да іх пабочныя прадметы;
- рабіць звалкі ў ахоўных зонах электрасетак і паблізу іх;
- разводзіць агонь у ахоўных зонах электрасетак;
- рабіць спартыўныя пляцоўкі для гульняў, стадыёны ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы;
- запускаць паветраных змеяў, спартыўныя мадэлі лятальных апаратаў, у тым ліку і некіруемыя, у ахоўных зонах паветраных ліній і паблізу іх;
- разбіваць ізалятары на апорах, пасля чаго сама апора і паверхня зямлі ў радыусе 10 метраў аказваецца пад небяспечным “крокавым” напружаннем.
Да абарванага провада або які правіс нельга не толькі дакранацца, але і падыходзіць на адлегласць бліжэй за 10 метраў – гэта ўяўляе смяротную небяспеку.
У выпадку паражэння чалавека электрычным токам неадкладна выклікайце “хуткую дапамогу”.
Пры выяўленні ўказаных парушэнняў просім паведамляць у Дзятлаўскі раён электрычных сетак па тэлефоне 2-10-36.
В. ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энерганаглядзе