Фестывалі, святы, конкурсы

Падзеі

Кожны тыдзень у сераду, суботу і нядзелю на вуліцы Савецкай у Гродне праходзіць выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці і мастакоў аматарскага аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”, дзе можна набыць эксклюзіўныя сувеніры народнай творчасці ручной работы.

28 мая ў Гродне пройдзе фестываль па масавым футболе “Мама, тата, я – футбольная сям’я”.

1 чэрвеня ў гарадскім парку імя Жылібера ў Гродне будуць праводзіцца забаўляльныя мерапрыемствы да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

1 чэрвеня Мастоўская раённая дзіцячая бібліятэка запрашае на бібліяфэст “Вясёлка дзяцінства”, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

3 чэрвеня ў аграгарадку Верцялішкі Гродзенскага раёна пройдзе фестываль танца “Танцавальнае кружэнне”, які ў гэтым годзе збярэ каля 300 танцораў Гродзенскага раёна і горада Гродна.

3 чэрвеня Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку запрашае на адкрыты рэгіянальны фестываль “Паланэз-2017”, конкурсная праграма якога будзе складацца з дзвюх частак: выкананне паланэзу, адвольная праграма.

3 чэрвеня на пляцоўцы ля моладзевага цэнтра “Гродна” будзе наладжана выстава рэтра-аўтамабіляў аматарскага аб’яднання аўтамотаклуба “Вінтаж” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

3 чэрвеня дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова “Музей-сядзіба М. К. Агінскага” запрашае дзяцей і бацькоў на дзіцячы баль “Паўночныя Афіны і іх маленькія жыхары”.

3 чэрвеня ў філіяле “Першамайскі дом культуры” Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці будзе праводзіцца фестываль гульні “Гульні ды жартоўкі з бабулінай кладоўкі”, на якім удзельнікі прадставяць народныя гульні сваёй мясцовасці.

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *