Дыягназ 4-гадовай Паліны Амельчанка — нейрабластома з паражэннем левага наднырачніка, лімфавузлоў падстраўнікавай залозы з метастазамі ў косці чэрапа і косны мозг. За кароткі прамежак часу Паліна перанесла аперацыю па выдаленні пухліны, 7 блокаў хіміятэрапіі, MBIG-тэрапію і трансплантацыю стволавых клетак. На дадзены момант дзяўчынка выйшла ў рэмісію. Гэта добры вынік, і ёсць вялікая верагоднасць поўнага выздараўлення. На жаль, у Беларусі пасля праходжання трансплантацыі лячэнне заканчваецца. Але ў замежных клініках ёсць магчымасць да канца знішчыць ракавыя клеткі і перамагчы хваробу. За лячэнне Паліны гатовы ўзяцца ізраільскія дактары, але для гэтага неабходна пералічыць на рахунак клінікі “Шнайдэр” першапачатковы ўзнос у памеры 200000$.
Дапамагчы Паліне можна, пералічыўшы сродкі на адзін з дабрачынных рахункаў, адкрытых у філіяле 413 — г. Ліда, вул. Савецкая, 10; УНП 500191715; МФО 152101696:
— беларускія рублі — транзітны рахунак 3819382104109 на дабрачынны рахунак 000093 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы;
— долары ЗША — транзітны рахунак 3819382105717 на дабрачынны рахунак 000097 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы;
— еўра — транзітны рахунак 3819382105717 на дабрачынны рахунак 000032 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы;
— расійскія рублі — транзітны рахунак 3819382105717 на дабрачынны рахунак 000032 у аддзяленні 413/7, бестэрміновы.
Прызначэнне плацяжу: для залічэння сродкаў на дабрачынны рахунак на імя С. В. Амельчанка для лячэння дачкі Паліны.
Дабрачынны нумар МТС: 8-029-2046888.
Паслуга “Падзяліся балансам”: *363*375292046888*2#.
20 красавіка 2017 года ў 19 гадзін у Палацы культуры горада Ліды адбудзецца дабрачынны тэлемарафон “Ад сэрца да сэрца” з удзелам артыстаў беларускай эстрады. Прамую трансляцыю мерапрыемства можна будзе ўбачыць на канале “Ліда ТБ” (111 канал у пакеце ZALA). Усе сабраныя сродкі пойдуць на лячэнне 4-гадовай Паліны Амельчанка.
У дзень правядзення дабрачыннага тэлемарафона ў Палацы культуры горада Ліды будзе арганізавана выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мэта якой — аказанне дадатковай падтрымкі Паліне Амельчанка. Прыняць у ёй удзел запрашаюцца майстры Гродзеншчыны. Адкрыецца выстава-продаж у 18 гадзін. Заяўкі на ўдзел прымаюцца па нумарах 8(0154)55-07-42, 8-029-8800428.
Н. ПАЗНЯК,
галоўны рэдактар КУП “Лідскае тэлерадыёаб’яднанне”