Выкуп вясельнай брамы

Падзеі

Аграгарадок Белагурна, размешчаны ў Дзятлаўскім раёне, характырызуецца значнай ступенню захаванасці традыцынай беларускай абраднасці. Абрадавыя святы жылі на тэрыторыі Беларусі доўгі час. Зараз, дзякуючы больш дасканаламу вывучэнню мінулага, яны атрымалі другое нараджэнне.

Вось і працаўнікі сельскага клуба-бібліатэкі аграгарадка Белагурна вырашылі адрадзіць абрадавае дзеянне “Выкуп вясельнай брамы”. Перад хатай маладой зрабілі “браму” – загарадзілі дарогу вясельнаму поезду, каб атрымаць ад маладых выкуп: па абодва бакі ад дарогі ўкапалі маладыя ссечаныя ўпрыгожаныя бярозкі, поставілі паміж iмi столік з хлебам-соллю i не пускалі вясельны поезд, пакуль сват ці малады не далі выкуп.

Вельмі цікавае і самабытнае дзеянне атрымалася. Элементы вясковага гумару ўносяць сваю непаўторнасць, узбуджаюць інтарэс у гледачоў-аднавяскоўцаў і удзельнікаў вяселля. І калі вам хочацца нечага незвычайнага, то гэта да нас! Мы гарантуем вам цікавае дзеянне і добры настрой. Па-нашаму, па-белагурнаўскі.

Работнікі Белагурнаўскага СДК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *