Адміністрацыйная адказнасць
За парушэнне веласіпедыстам правілаў дарожнага руху Рэспублікі Беларусь прадугледжаны штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічыняў. Калі парушэнне веласіпедыстам было ўчынена ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, а роўна адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на прадмет вызначэння стану ап’янення, веласіпедыст будзе несці адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 3 да 5 базавых велічыняў.
А. МУХА,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ