Увага: планавыя рамонтныя работы ў красавіку

Падзеі

Дзятлаўскі раён электрычных сетак інфармуе жыхароў раёна, што ў сувязі з выкананнем планавых рамонтных работ у красавіку 2017 года будуць праводзіцца адключэнні электраэнергіі ў наступных населеных пунктах раёна:

у горадзе Дзятлаве – вуліца Слонімская (дамы 12-32), вуліца Кастрычніцкая (дамы 58-127), вуліца Гагарына (16-45), вуліца Міцкевіча (дом 4), вуліца Савецкая (дамы 5, 7, 8-16), вуліца Навагрудская (дамы 11, 11А, 14, 20, 21), вуліца Перамогі (дамы 24, 26, 28), вуліца К. Цэткін (3, 5, 7, 9), Някрасава, Катоўскага, Азёрная, Матросава, Суворава, Першамайская;

у гарпасёлку Наваельня – плошча Наваельнянская, вуліцы Дварэцкая, Зарэчная, Навагрудская, Лугавая, Чыгуначная, Чапаева, Камсамольская, Кірава, Пралетарская, завулак Навагрудскі;

у гарпасёлку Казлоўшчына – вуліцы Я. Купалы, Першамайская, Калініна, Горкага, Гагарына, Чырвонаармейская, Савецкая, Б. Хмяльніцкага, Кірава, Леніна, Пушкіна, завулак Зарэчны;

сельскія населеныя пункты: Чырвоны Бор, Доўбневічы, Маськаўцы, Драбавічы, Ананічы, Вензавец, Баравікі, Засецце, Валоўнікі, Кажухоўцы, Азяраны, Стараельня, Еленка, Касцюкі, Літаварцы, Лозкі, Ахонава, Клішавічы, Курпяшы, Маскалёўцы, Погіры, Вялікія Краглі, Жукоўшчына, Пецюкі, Яцвезь, Страла, Белагурна, Раготна, Дварэц, Цяцейкі, Бакшты, Ведравічы, Жыкавічы, Саваздзякі, Дудзічы (Дварэцкага сельсавета), Жыхі, Агароднікі (Дварэцкага сельсавета).

Дадаткова за дзень да адключэння дыспетчар раёна электрычных сетак папярэджвае адміністрацыю сельскіх саветаў. Пры ўзнікненні аварыйных сітуацый з-за стыхійных бедстваў, умоваў надвор’я або збояў у рабоце абсталявання адключэнне электраэнергіі праводзіцца без папярэджання. Падача электраэнергіі ў электрычных сетках пры выкананні аператыўных пераключэнняў праводзіцца таксама без папярэджання.

Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *