Урад Беларусі зацвердзіў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрагульняў-2019

Падзеі

Савет Міністраў зацвердзіў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада. «Сёння пад старшынствам прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі. Па выніках пасяджэння зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрагульняў», — расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, былі разгледжаны праекты кантракта аб правядзенні Еўрагульняў, спартыўнай праграмы гульняў, а таксама ход будаўніцтва і рэканструкцыі спартыўных аб’ектаў. Абмеркаваны варыянты размяшчэння медыяцэнтра.

Беларусь атрымала права правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016-га адбылося ў Мінску.

I Еўрапейскія гульні прайшлі 12-28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку. Беларускія атлеты заваявалі на гэтым спартыўным форуме 43 медалі: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У медальным заліку зборная Беларусі заняла 7-е месца.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *