Суботнік і птушыныя хаткі

Падзеі

Піянеры дружыны імя Н. Валькова Кзлоўшчынскай сярэдняй школы адгукнуліся на заклік цэнтральнага і раённага саветаў грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» і ўключыліся ў агульнапіянерскі суботнік, які праходзіў 1 красавіка 2017 года.

Сустрэліся ў шосты школьны дзень — суботу. Стартавала мерапрыемства мітынгам каля помніка воіну-вызваліцелю. Вызначыліся з задачамі суботніка і накіраваліся на аб’екты для добраўпарадкавання.

Дзякуючы вучнёўскай ініцыятыве, быў наведзены парадак каля замацаваных за школай помнікаў, прыбрана прышкольная тэрыторыя, пачаліся работы ў школьных цяпліцах.

Паколькі суботнік супаў з Міжнародным днём птушак, які адзначаецца 1 красавіка, вучні змайстравалі птушыныя хаткі-шпакоўні і развесілі іх на дрэвах.

Добрае надвор’е спрыяла рабоце. На ўласным прыкладзе мы пастараліся паказаць, як з дапамогай калектыўнай працы падрастаючаму пакаленню можна прывіваць беражлівыя і адказныя адносіны да навакольнага асяроддзя. Вынікамі суботніка сталі чыстыя тэрыторыі, зарад бадзёрасці і выдатны настрой піянераў.

К. ПЯКАРСКАЯ,
старшыня савета піянерскай дружыны імя Н. Валькова Кзлоўшчынскай СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *