Сяўба яравых

Падзеі

Сельская гаспадарка

Усе гаспадаркі раёна адначасова з падрыхтоўкаю глебы вядуць сяўбу яравых культур. Авёс у раёне пасеяны на плошчы, якая на 6 красавіка склала 559 гектараў (87 працэнтаў да плана), ячмень пасеяны на 1708 гектарах (33 працэнты да задання). КСУП “Хвінявічы” пасеяла і 100 гектараў яравой пшаніцы.

У КСУП “Русь-Агра” на сяўбе працуюць два пасяўныя агрэгаты. За дзень, калі абмінаюць дождж і паломкі тэхнікі,  звычайна засяваюць больш за 50 гектараў. У прыватнасці, пагодным днём 5 красавіка засеялі 60 гектараў.

Адзін з сейбітаў гаспадаркі – Ігар Варэйка.

З пачатку сёлетняй веснавой кампаніі Ігар Іванавіч пасеяў ужо 150 гектараў ячменю, гэтым часам сее авёс. Штодзённая выпрацоўка ў яго звыш 30 гектараў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *