Сесія раённага Савета дэпутатаў

Падзеі

6 сакавіка 2017 года прайшла 34-ая сесія Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання. На разгляд сесіі былі вынесены наступныя пытанні:

  1. Аб ходзе выканання падпраграмы “Садзейнічанне занятасці насельніцтва” Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады і прымаемых дадатковых мерах па працаўладкаванні незанятага насельніцтва ў Дзятлаўскім раёне (дакладчык – намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама А. П. Жыдко).
  2. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 24 чэрвеня 2014 года №18 (дакладчык – доктар-эпідэміёлаг дзяржаўнай установы “Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” М. М. Дзядовіч).
  3. Аб выкананні раённага бюджэту за 2016 год.
  4. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 29.12.2016 г. №124 (дакладчык – начальнік фінансавага аддзела Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта І. Д. Жэгала).

5.Справаздача старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў аб праведзенай рабоце ў 2016 годзе (дакладчык – старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі).

Па ўсіх абмеркаваных пытаннях сесія прыняла адпаведныя рашэнні.

А. КУДЗІНАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *