22 красавіка на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна пройдзе рэспубліканскі суботнік, cкіраваны на навядзенне парадку на зямлі.
Па папярэдніх дадзеных, у мерапрыемстве прымуць удзел больш за 10 тысяч жыхароў раёна. Толькі ў Дзятлаве работы па добраўпарадкаванні будуць весціся на 28 аб’ектах.
На працягу працоўнага тыдня, які папярэднічае суботніку, шэраг арганізацый раёна ўжо пачаў працу па добраўпарадкаванні. У іх ліку – Дзятлаўскі раён электрычных сетак. Энергетыкі працуюць у гарадскім парку, які прылягае да Дзятлаўскай ЦРБ. Праводзіцца расчыстка паркавай тэрыторыі ад кустоўя, збор смецця. На аб’екце працуюць два трактары і машына, выдзеленыя раёнам электрычных сетак, задзейнічаны дзве маторныя касілкі.
Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК