Праект указа «Аб некаторых мерах па стварэнні ўмоў для развіцця гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва» прызначаны разняволіць дзелавую ініцыятыву ў малых гарадах і ў вёсцы.
Аб гэтым заявіў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «МАРГ прапанаваў для індывідуальных прадпрымальнікаў і мікраарганізацый, працуючых у гандлі, бытавым абслугоўванні і грамадскім харчаванні ў гарадах да 20 тыс. насельніцтва, стварыць умовы, падобныя да ўмоў у аграэкатурызме. Размова ідзе аб увядзенні спецыяльнага падатковага рэжыму — 1 базавая велічыня ў год на кожны аб’ект», — адзначыў Уладзімір Калтовіч.
Акрамя таго, прапануецца ўстанавіць і іншыя льготы: магчымасць выкарыстання памяшканняў не па прызначэнні, куплі нерухомай маёмасці без аўкцыёну па рыначным кошце. Таксама плануецца распрацаваць спецыяльныя санітарныя нормы, правілы пажарнай бяспекі. «Мы ўпэўнены, што гэта створыць не толькі рабочыя месцы, але і дасць магчымасць людзям паверыць у сябе і пачаць працаваць.
Праект указа прызначаны разняволіць ініцыятыву на месцах», — сказаў Уладзімір Калтовіч. У прыклад ён прывёў развіццё аграэкатурызму. «За 10 гадоў колькасць аграэкасядзіб узрасла ў дзясяткі разоў — з 30 да 2,5 тыс. Гэта паказчык таго, што людзі хочуць і ўмеюць працаваць. І могуць прыносіць карысць і краіне, і сваім блізкім», — сказаў міністр.