Аб гэтым заявіў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць. Андрэй Кабякоў нагадаў, што ў гэтым годзе ў Беларусі павінна быць створана 70 тыс. новых рабочых месц. «Мы вельмі ўважліва адсочваем сітуацыю са стварэннем новых рабочых месц. Ведаю, што Камітэт дзяржаўнага кантролю таксама мае адпаведнае даручэнне. Самае галоўнае, каб гэту работу не ператварылі ў прафанацыю, пагоню за паказчыкамі, справаздачы на паперы без рэальнага выканання задачы», — падкрэсліў прэм’ер-міністр. Кіраўнік урада адзначыў, што актыўная работа па стварэнні новых прадпрыемстваў і рабочых месц вядзецца ва ўсіх рэгіёнах. Так, у Бабруйску, дзе сёння прэм’ер-міністр знаёміўся з сітуацыяй на прамысловых прадпрыемствах, плануецца стварыць 1,2 тыс. новых рабочых месц.
«Але ёсць і іншае пытанне — колькасць прымаемых на работу і звальняемых пакуль не на карысць прыёму, гэта значыць колькасць занятых пакуль змяншаецца. Але на тое могуць быць розныя прычыны, у тым ліку дэмаграфічнага плана», — дадаў ён. «Стварэнне новых рабочых месц — гэта адно з самых галоўных пытанняў, мы ім цяпер прадметна займаемся, прычым вельмі ўважліва адсочваем якасць выканання даручэння. Рабочыя месцы — гэта прыярытэт і адна з крыніц нашага эканамічнага развіцця, што абазначана ў праграме развіцця краіны да 2020 года», — рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.