Плаціць трэба правільна

Падзеі

З мэтай узмацнення залежнасці аплаты працы кіраўнікоў арганізацый ад вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці пастановай Саўміна ад 08.07.2013 года №597 прадугледжана гранічнае значэнне каэфіцыента суадносінаў сярэдняй заработнай платы кіраўнікоў арганізацый і сярэдняй заработнай платы па арганізацыі ў цэлым, канкрэтны памер якой устанаўліваецца ў кантракце.

Разлік фактычнага значэння каэфіцыента выконваецца па арганізацыі нарастаючым вынікам у адпаведнасці з патрабаваннямі пастановы №597 без уліку выплатаў, якія прама пералічаны ў ёй.

У ходзе праверак выяўлена, што распаўсюджаным парушэннем з’яўляецца выплата заработнай платы кіраўніку без уліку ўстаноўленага яму кантрактам каэфіцыента як памесячна, так і нарастаючым вынікам з пачатку года. У шэрагу выпадкаў пры немагчымасці выплаты ў поўным аб’ёме налічанай заработнай платы ў справаздачным месяцы ў сувязі з перавышэннем устаноўленага каэфіцыента ў арганізацыях ажыццяўляецца рэзерваванне заработнай платы з выплатай зарэзерваваных сумаў у наступныя месяцы, калі каэфіцыент суадносінаў стаў ніжэйшы за ўстаноўленае ў кантракце гранічна дапушчальнае значэнне. Такая сітуацыя магчыма як пры росце сярэдняй заработнай платы работнікаў арганізацыі, так і пры зніжэнні заработнай платы кіраўніка ў сувязі з невыкананнем даведзеных паказчыкаў або па іншых прычынах, што пацягнула за сабой пазбаўленне яго стымулюючых выплатаў. Варта адзначыць, што стварэнне рэзерву заработнай платы кіраўніка не прадугледжана ні ўмовамі заключанага з ім кантракта, ні сістэмай аплаты працы арганізацыі. У такіх выпадках заслугамі мінулых перыядаў кампенсуюцца недаатрыманыя ў сувязі з праваламі ў бягучай працы стымулюючыя выплаты.

Парушэнне патрабаванняў пастановы №597 прыводзіць да залішняй выплаты заработнай платы, што згодна з артыкулам 366 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь цягне за сабой выплату працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень выканання грашовага абавязацельства.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае аб няўхільным выкананні патрабаванняў пастановы Урада №597 пры ажыццяўленні выплатаў заработнай платы кіраўнікам арганізацый.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *