Велікодны гандаль гудзе

Падзеі

16 красавіка хрысціяне праваслаўнай і каталіцкай канфесій адзначаць Уваскрэсенне Хрыстова. Актыўна рыхтуюцца да яе і дзятлаўчане.

Апошнія дні перад святам праходзяць у клопатах і закупах. Самы хадавы тавар на Велікодным кірмашы — гэта гэта святочныя кулічы, багаты выбар якіх сёлета прадастаўляе Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Духмяны сімвал свята можна знайсці ва ўсіх магазінах раёна, дзе створаны таксама «Велікодныя куткі» з усім неабходным, каб пафарбаваць пасхальныя яйкі і прыгатаваць традыцыйныя стравы. Самы вялікі выбар — у краме «Верасок» і гіпермаркеце «Родны кут».

— Попыт на велікодныя караваі вельмі вялікі, толькі і паспяваем абнаўляць асартымент на паліцах, — кажа загадчыца магазіна «Родны кут» Т. Трайнель. — Мы страраемся прапанаваць тавары на любы густ і кашалёк, каб у кожным доме сустрэлі Уваскрэсенне Хрыстова дастойна.

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *