Такое меркаванне выказаў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Капылоў у час круглага стала на тэму «Мова ў навуцы, адукацыі, заканадаўстве».
«Прыемна адзначыць, што сёння беларуская мова карыстаецца папулярнасцю сярод моладзі. Сёння модна і прэстыжна выкарыстоўваць беларускую мову ў бізнесе. Пашыраецца яе выкарыстанне ў інтэрнэце, выдаецца вялікая колькасць беларускамоўнай мастацкай літаратуры, з’яўляецца ўсё больш рэкламы на беларускай мове. Акрамя таго, яе выкарыстоўвае царква», — сказаў Ігар Капылоў.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў некаторых сферах беларуская мова выкарыстоўваецца менш актыўна. «Гэта сферы адукацыі, навукі, заканадаўства».