Фестывалі, святы, конкурсы

23 красавіка гарадскі пасёлак Сапоцкін Гродзенскага раёна запрашае ўсіх на свята пісанкі. Таксама ў гэты дзень адбудзецца ўрачыстае адкрыццё музея пісанкі. 26 красавіка раённы фестываль дзіцячай творчасці “Музычная вясна-2017” адбудзецца ў Воранаўскай дзіцячай школе мастацтваў. 27 красавіка ў Лідскай гарадской бібліятэцы-філіяле №4 будзе праводзіцца семінар “Духоўна-асветніцкая работа публічных бібліятэк у праваслаўных традыцыях”, удзел у якім […]

Продолжить чтение

Сустрэча за велікодным чаем

17 красавіка адбылося адкрытае пасяджэнне дзятлаўскага клуба людзей пажылога ўзросту “Нам гады – не бяда” і дварэцкага клуба ветэранаў працы “У крузе сяброў”, прысвечанае Вялікадню. Адкрыла мерапрыемства загадчыца аддзялення Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Г. Э. Касцюк. Яна павіншавала прысутных з Уваскрэсеннем Хрыстовым і перадала слова гасцям сустрэчы. Нядаўна шэрагі дзятлаўскага клуба, які працуе пры сектары […]

Продолжить чтение

Онлайн-галасаванне за лепшае фота на тэму «Пейзажы Дзятлаўшчыны»

Паважаныя чытачы, запрашаем вас прыняць удзел у галасаванні за лепшае фота на тэму «Пейзажы Дзятлаўшчыны»! Галасаванне працягнецца з 17 па 1 мая 2017 года ўключна

Продолжить чтение

Баяністы Дзятлаўшчыны – прызёры абласных конкурсаў

Баяністы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў узялі ўдзел у двух абласных конкурсах, з абодвух вярнуліся з узнагародамі. У Гродне прайшоў конкурс “Юны віртуоз”, які праводзіцца кожныя два гады. Сваю творчасць па аддзяленні “баян” у малодшай і сярэдняй групах прадставілі шэсць юных выканаўцаў з Дзятлаўскага раёна. Дыпломамі трэцяй ступені ў сярэдняй узроставай падгрупе былі ўзнагароджаны Вольга Гульнік […]

Продолжить чтение

Каму дазволена адтэрміноўка ад прызыву на воінскую службу

На падставе артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе» адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую воінскую службу, службу ў рэзерве дазваляецца грамадзянам па наступных прычынах: па стане здароўя, для працягу адукацыі, па сямейных абставінах, для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў, у сувязі з выкананнем дэпутацкіх паўнамоцтваў, на падставе ўказаў […]

Продолжить чтение

18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў

Паклонныя камяні На могілках у вёсцы Горка на ўзвышшы ў лясным масіве ляжаць камяні-валуны. Тры велізарных каменяўтварылі арку. А ў радыусе двух метраў ад аркі ляжыць чацвёрты камень-валун. У народзе арку ахрысцілі «каменныя вароты» або «паклонныя камяні». Прыгледзеўшыся, можна ўбачыць, што ў іх акруглыя згладжаныя формы, не вельмі роўная паверхня. Вышыня камянёў 2 метры 46 […]

Продолжить чтение

Выбіралі, кім стаць

Навучэнцы старэйшых класаў усур’ёз задумваюцца аб выбары будучай прафесіі. Таму класныя кіраўнікі 10-х класаў сярэдняй школы №3 горада Дзятлава С. У. Урбан і А. С. Якаўчык арганізавалі для сваіх выхаванцаў чарговую прафарыентацыйную экскурсію ў Мінск. На гэты раз наведалі тры ВНУ, дзе ладзіліся дні адчыненых дзвярэй: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны […]

Продолжить чтение

Хатні гвалт — больш, чым сямейны скандал

Людзі лічаць, што гвалт — гэта нармальная з’ява жыцця. Нам неабходна змяніць такое стаўлене да гэтага. «… Муж часта прыходзіў дахаты п’яны. Тамара ведала, што адзіная магчымасць пазбавіцца ад біцця — маўчаць, згаджацца з усім, рабіць тое, што ён хоча. Аднак і гэта не заўсёды ўратоўвала яе і дзяцей. — Трэба ж было мне ажаніцца […]

Продолжить чтение

На прыём — у прафсаюз

20 красавіка 2017 года з 11 да 13 гадзін ва ўстанове аховы здароўя «Дзятлаўская ЦРБ», размешчанай па адрасе: г. Дзятлава, вул. Перамогі, 2, будзе весці прафсаюзны прыём грамадзян прававы інспектар Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Валянціна Станіславаўна Таўрэль па пытаннях, якія тычацца тлумачэнняў нормаў заканадаўства, што рэгулююць сферу працоўных і звязаных з […]

Продолжить чтение

Адбудзецца «Прамая тэлефонная лінія»

22 красавіка 2017 года з 9 да 12 гадзін адбудзецца «Прамая тэлефонная лінія» намесніка начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Георгіевіча Кажалы з насельніцтвам раёна. Вы можаце звярнуцца з любым пытаннем у галіне пажарнай бяспекі па тэл. 2-14-66.

Продолжить чтение