Паклонныя камяні

На могілках у вёсцы Горка на ўзвышшы ў лясным масіве ляжаць камяні-валуны. Тры велізарных каменяўтварылі арку. А ў радыусе двух метраў ад аркі ляжыць чацвёрты камень-валун. У народзе арку ахрысцілі «каменныя вароты» або «паклонныя камяні». Прыгледзеўшыся, можна ўбачыць, што ў іх акруглыя згладжаныя формы, не вельмі роўная паверхня. Вышыня камянёў 2 метры 46 сантыметраў, шырыня 3метры. Камяні пакрыты мохам.

Утварэнне гэтай горнай пароды звязана з Сожскім абледзяненнем, якое адбылося 220-130 тыс. гадоў таму назад і займала нашу тэрыторыю. Пад уздзеяннем вады і высокага ціску ільдоў з асадкавых горных парод ішло утварэнне камянёў-валуноў.

Мясцовае насельніцтва лічыць камяні святымі. Існуючыя пра камяні легенды і паданні распавядаюць, што спакон веку прыходзяць людзі да камянёў, каб вылечыцца ад хвароб. Пройдзеш пад «каменнымі варотамі», і пазбавішся ад хваробы. Праўда, лечаць камяні толькі прыстойных людзей і тых, хто прыйшоў з верай у вылечванне. А з-за дрэнных людзей камяні кожны раз урастаюць на некалькі сантыметраў у зямлю.

У свой час «каменныя вароты» былі настолькі высокімі, што пад імі мог свабодна праехаць вершнік. Даўней у Юр’еў дзень тут ладзілі шматлюдныя святы з коннымі спаборніцтвамі. Вершнікі, якія збіраліся з усёй ваколіцы, павінны былі праскочыць праз вароты. Традыцыя ўзыходзіць да часоў Паўночнай вайны, калі Пётр I праязджаў пад каменнымі варотамі на карэце.

Існуе легенда аб тым, што камяні былі варотамі старой царквы. Аднойчы пан вырашыў вылечыць свайго сляпога сабаку. Ён тройчы праехаў на кані пад камянямі, а за ім бег яго сабака. Так ён абразіў святыя камяні, пасля чаго яны сталі асядаць у зямлю. Ад некалі велічнай брамы застаўся толькі невялікі праём, дзе можна толькі прапаўзці.

Яшчэ адна цудоўная ўласцівасць «каменных варот» – часам з камянёў пачынае прасочвацца вада. Людзі кажуць: «Камяні плачуць». Сабраную ваду людзі выкарыстоўваюць для лячэння розных хвароб. Побач з незвычайнымі камянямі раней стаяў праваслаўны храм. Нажаль, да нашага часу ён не захаваўся. Праз гады на гэтым месцы была пабудавана капліца.

У снежні 2002 года рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі паклонныя камяні былі ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

В. ЛУПАЧ,

навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Жанчыны беларускія, славянкі…
Паважаныя жыхаркі Дзятлаўскага раёна!
Паважаныя, дарагія, цудоўныя жанчыны!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации