Наведалі сем’і, гутарылі з бацькамі

Падзеі

З красавіка 2017 года ва ўстановах адукацыі Дзятлаўскага раёна стартавала рэспубліканская пажарна-тлумачальная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у вясенне-летні перыяд «За бяспеку разам».

Для павышэння ўзроўню бяспекі і стварэння належных умоваў жыцця непаўналетніх у сем’ях педагогі раёна праводзяць разнастайныя інфармацыйна-адукацыйныя мерапрыемствы. Арганізавана наведванне 307 сем’яў, у тым ліку 86 — сацыяльна небяспечных, 26 сем’яў, дзе гадуюцца дзеці-інваліды. З законнымі прадстаўнікамі дзяцей праведзены кансультацыі, што зрабіць, каб дом быў надзейным, цёплым і бяспечным, каб дзеці адчувалі сябе ў сям’і абароненымі і любімымі.

У трох сем’ях, дзе былі выяўлены парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, спецыялісты РАНС падрабязна растлумачылі бацькам, у якія тэрміны і чаму іх трэба выправіць. Парадавала, што ў час праверак па выніках наведванняў камісіямі сем’яў не было выяўлена грубых парушэнняў, якія маглі прывесці да экстранага адабрання дзяцей і прызнання іх маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

У акцыю актыўна ўключыліся педагагічныя калектывы ўстановаў адукацыі раёна. Ужо праведзены 7 бацькоўскіх сходаў, на якіх тлумачылі пытанні стварэння бяспечных умоваў для жыцця і выхавання дзяцей, адказнасці за неналежнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў і парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Падобная інфармацыя для бацькоў размешчана таксама на інфармацыйных стэндах і сайтах установаў адукацыі. Навучыць дзяцей бяспецы — задача няпростая. Аднак рабіць гэта трэба з самага юнага ўзросту, калі фарміруецца культура бяспечных паводзінаў. Вядома, найбольшую ролю ў гэтым адыгрывае ўласны прыклад бацькоў, іх клопат аб абароненасці і бяспецы дзяцей.

І. ОРСІК,
метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *