У Доме фальклору вёскі Студзераўшчына 7 красавіка праводзіўся конкурс малюнка “Здаровы лад жыцця і я”. Яго ўдзельнікі змаглі адлюстраваць на паперы, як яны ўяўляюць сабе здаровы лад жыцця. Дзеці малявалі любімыя віды спорту, адпачынак на прыродзе, карысныя прадукты харчавання: садавіну, агародніну. Перамагла ў конкурсе Вікторыя Шастак.
А. МІШЧУК