Юлія Расолька (КСУП «Жукоўшчына») – дыпламант прафесійнага конкурса Гродзеншчыны.

Падзеі

У першым абласным конкурсе прафесійнага майстэрства аператараў машыннага даення ўдзельнічалі больш за 30 чалавек з усіх раёнаў вобласці.

У Гродзенскай вобласці, дарэчы, дзейнічаюць 510 малочна-таварных фермаў, на якіх працуюць больш за 3 тысячы аператараў машыннага даення. Такім чынам, для ўдзелу ў прафесійным конкурсе было з каго выбіраць.

Дзятлаўшчыну ў Гродне прадстаўлялі Таццяна Гарошка (КСУП “Хвінявічы”) і Юлія Расолька (КСУП “Жукоўшчына”). Нашы канкурсанткі аказаліся на вышыні: выявілі належную тэарэтычную падрыхтоўку і, што яшчэ важней, уменне прымяніць веды на практыцы.

У выніку Юлія Расолька – яна працуе на малочна-таварным комплексе “Краглі” КСУП “Жукоўшчына” – заняла другое месца ў саперніцтве маладых аператараў машыннага даення.

Юлія Расолька — дыпламант абласнога прафесійнага конкурса. Кветкі і падарункі — Юліі!

Але на гэтым конкурсны марафон Юліі не завяршаецца. У красавіку яна будзе прадстаўляць цяпер ужо Гродзеншчыну (і Дзятлаўшчыну, вядома, таксама) на Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства “Беларускі майстар” на спаборніцтвах у Горках (Магілёўская вобласць). Там 21 красавіка ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі і пройдзе нацыянальны этап прафесійнага конкурса жывёлаводаў малочнай галіны Беларусі.

Удачы!

Б. ВАРНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *