На базе раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў конкурс па акрабатыцы і спартыўный гімнастыцы “Крылы да поспеху”.
Удзел у ім узялі выхаванцы цыркавой студыі “Марсі” і ўдзельнікі танцавальнага калектыву “Аистята”. Арганізатарам конкурсу выступіў мастацкі кіраўнік калектываў Валерый Анатольевіч Герасіменка.
У конкурснай праграме прынялі ўдзел 25 чалавек у дзвюх намінацыях – “мастацкая гімнастыка” і “спартыўнага акрабатыка”. У першай бралі ўдзел 11 канкурсантаў, у другой – 7 пар.
У мастацкай гімнастыцы пераможцай стала Дар’я Якаўчык (СШ №3 г. Дзятлава), другое месца – у Валерыі Жалнерчык (СШ №1), трэцяе – падзялілі паміж сабой Карына Дарашкевіч (СШ №3) і Паліна Крывулька (СШ №1). Па спартыўнай акрабатыцы першае месца заваявала пара Вольгі Радомскай (гімназія №1) і Валерыі Татарчык (СШ №1), сярэбранымі прызёрамі сталі Таццяна Сівая (СШ №1) і Ясенія Салаўёва (СШ №3), бронза – у Віялеты Ёрш (СШ №3) і Карыны Дарашкевіч (СШ №3).
Пераможцы і прызёры конкурсу былі ўзнагароджаны медалямі і дыпломамі.
Падрыхтавала да друку Н. АВЯРЧУК
Фота прадастаўленs раённым Цэнтрам культуры і народнай творчасці