23 красавіка гарадскі пасёлак Сапоцкін Гродзенскага раёна запрашае ўсіх на свята пісанкі. Таксама ў гэты дзень адбудзецца ўрачыстае адкрыццё музея пісанкі.
26 красавіка раённы фестываль дзіцячай творчасці “Музычная вясна-2017” адбудзецца ў Воранаўскай дзіцячай школе мастацтваў.
27 красавіка ў Лідскай гарадской бібліятэцы-філіяле №4 будзе праводзіцца семінар “Духоўна-асветніцкая работа публічных бібліятэк у праваслаўных традыцыях”, удзел у якім прымуць супрацоўнікі епархіяльных, прыходскіх, школьных і публічных бібліятэк рэгіёна, вядучыя спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
28 красавіка на базе Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў пройдзе абласны конкурс харэаграфічнага мастацтва “Чароўны свет танца”, у якім прымуць удзел дзіцячыя калектывы Гродна і Гродзенскай вобласці.
28 красавіка ў Воранаўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу будзе праводзіцца штогадовая музычная цырымонія ўзнагароджання “Залатая ліра-2017”, у час якой падвядуць вынікі мінулага года і адзначаць лепшых выканаўцаў, творчыя калектывы і студыі.
28 красавіка гарадскі folk-конкурс “Гарадзенская беларусачка” сярод навучэнак сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных і вышэйшых навучальных установаў будзе праводзіцца ў канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.
28 красавіка ў Сенатарскай зале Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея адбудзецца адкрыццё выставы мастака, члена Беларускага саюза мастакоў Уладзіміра Ганчарука.
29-30 красавіка на Савецкай плошчы горада Гродна будзе працаваць “Кірмаш даўніны”.
29-30 красавіка на Аўгустоўскім канале (шлюз “Дамброўка”) пройдзе свята беларускай кухні “Пікнік па-беларуску”, на якім можна будзе пачаставацца традыцыйнымі беларускімі стравамі, прыгатаванымі па арыгінальных даўнейшых рэцэптах.
29 красавіка на пляцоўцы ля “Моладзевага цэнтра Гродна” адбудзецца “Свята танца”, прымеркаванае да Міжнароднага дня танца.
29 красавіка ў аграгарадку Лелюкі Іўеўскага раёна будзе праводзіцца лазернае шоу для моладзі.
29-30 красавіка ў Палацы культуры горада Ліды пройдзе абласны фестываль народных тэатральных калектываў “Лідскія тэатральныя сустрэчы”, у якім прымуць удзел лепшыя тэатральныя калектывы вобласці, якія маюць званне “народны калектыў Рэспублікі Беларусь”.
30 красавіка адбудзецца фінал конкурсу “Міс ваўкавычанка-2017”, які пройдзе ў Ваўкавыскім гарадскім доме культуры.
30 красавіка ў Мастоўскім раённым цэнтры культуры будзе праходзіць канцэртны марафон пад агульнай назвай “Залаты россып талентаў” сярод калектываў аматарскай творчасці.
Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА