6 і 7 красавіка ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбудзецца прэм’ера спектакля “451 градус па Фарэнгейту”, які пастаўлены па матывах аднайменнага рамана-антыўтопіі Рэя Брэдберы.
11 красавіка ў выставачнай зале Мастоўскага раённага цэнтра рамёстваў адкрыецца выстава мастакоў роспісу па тканіне (батык) Андрэя і Веранікі Русско.
13-14 красавіка на Савецкай плошчы ў Гродне пройдзе “Вялікі гарадзенскі кірмаш”, дзе будуць прадстаўлены вырабы майстроў і мастакоў народнай творчасці, можна будзе набыць падарункі і сувеніры да Вялікадня.
13 красавіка ў Гродне будзе праводзіцца абласная акцыя “Чытаем разам”, у час якой знакамітыя людзі Гродзеншчыны разам з чытачамі абласной бібліятэкі прачытаюць урыўкі з твораў Ф. Скарыны і прысвечаных яму.
13 красавіка ў Лідскай дзіцячай школе мастацтваў адбудзецца VII Адкрыты раённы конкурс дзіцячага малюнка “Сустракаем Вялікдзень”. Асноўныя тэмы конкурсу: “Любімы храм”, “Прыгажосць Божага свету”, “Вялікдзень”, “Жыццё з Богам”.
16 красавіка Бярозаўскі гарадскі дом культуры запрашае на святочны канцэрт “Святкуем Вялікдзень”.
Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА