З нагоды Міжнароднага дня дзіцячай кнігі супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі чытачоў – дзяцей, якія адпачываюць у санаторыі “Альфа Радон”.
Да ўвагі аўдыторыі была прадстаўлена выстава, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, аўтараў дзіцячых выданняў. Самыя маленькія чытачы змаглі пагуляць з кніжкамі-цацкамі, старэйшыя хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб творчасці Ганса Хрысціяна Андэрсэна, Агніі Барто, Сяргея Міхалкова, Астрыд Ліндгрэн. Разам з бібліятэкарам дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі падарункі.
М. ЛАПУШКА,
бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі