Дыялог думак. Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта Беларусі

Падзеі

Станістаў Кучынскі,

галоўны інжынер Дзятлаўскага РУП ЖКГ:

— Павелічэнне тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі можа быць апраўдана толькі пры ўмове павышэння якасці абслугоўвання і зніжэння выдаткаў. Такую заўвагу зрабіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Як работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі, разумею і падзяляю такую пазіцыю Прэзідэнта. Больш за тое, у нашым раёне ўжо шмат зроблена і прадаўжае выконвацца для паляпшэння якасці камунальных паслугаў і зніжэння выдаткаў. Гэта і замена старога абсталявання на новае, больш энерганасычанае, што зніжае спажыванне электраэнергіі; паступова запускаем на кацельнях усё больш катлоў на мясцовых відах паліва, што дае відавочную эканомію рэсурсаў; на тэрыторыі раёна на сёння абноўлены ўсе цеплатрасы, што знізіла страты цяпла на шляху да спажыўцоў.

Тарыфы на камунальныя паслугі залежаць у тым ліку ад цэнаў на газ і электраэнергію, якія апошнім часам выраслі, ад іншых фактараў. У Пасланні было слушна адзначана, што кошты на камунальныя паслугі, хоць паступова, але мусяць расці, не змогуць заставацца на месцы. Пры гэтым, дзяржава ўзяла на сябе абавязацельствы дапамагаць пэўным катэгорыям беларусаў безнаяўнымі субсідыямі на камунальныя паслугі.

Запісала Л. ПЯТРОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *