Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Падзеі

Паважаныя вернікі – каталікі і праваслаўныя Дзятлаўшчыны!

Ад усяго сэрца віншую вас са светлым, радасным святам – Змёртвыхпаўстання нашага Пана Езуса Хрыста!

Уваскрэсенне Хрыста з’яўляецца падмуркам нашай веры. Факт уваскрэсення Хрыста становіцца адзіным і выключным фактам у гісторыі: знаходзячыся ў грабніцы, Езус падрыхтаваў сабе шлях вяртання да жыцця. І не толькі сабе, але і іншым. Ён сказаў: “Хто верыць у Сына, мае жыццё вечнае”. Таму дарам уваскрэслага Езуса з’яўляецца наша будучыня. Вялікдзень – гэта свята абнаўлення, невычэрпная крыніца высокіх маральных каштоўнасцяў хрысціянства.

Уваскрэсенне Хрыстова адкрывае кожнаму дарогу да маральнага адраджэння з дапамогай веры, добрых думак і учынкаў. Шчыра жадаю, каб гэта вясновае свята напоўніла вашы дамы святлом і цяплом, каб у вашых сем’ях панавалі згода і паразуменне.

З нагоды ўрачыстасці Уваскрэсення Пана жадаю ўсім людзям добрай волі, католікам і праваслаўным, Божага благаславення, здароўя, сэрцаў, адданых Божай любові і напоўненых міласэрнасцю да блізкіх, шчодрых ласкаў ад Уваскрэслага Пана. Радаснага Аллелюя!

Здзіслаў ПІКУЛА,

ксёндз-пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *