Да Сусветнага дня аховы працы: Аптымізацыя даных па ахове працы

Падзеі

З 2003 года 28 красавіка Міжнародная арганізацыя працы адзначае Сусветны дзень аховы працы. Яго тэма ў 2017 годзе – “Аптымізацыя, збор і выкарыстанне даных па ахове працы: умацаванне асноваў культуры прафілактыкі”.

Мэтай Міжнароднай арганізацыі працы з’яўляецца павышэнне інфармаванасці аб маштабах і паследках вытворчага траўматызму і прафзахворванняў, а таксама дапамагчы дзяржавам-членам Міжнароднай арганізацыі працы ўпарадкаваць працэс збору і прымянення звестак па ахове працы.

Міжнароднае бюро працы плануе выдаць пакет вучэбных матэрыялаў, якія ўтрымліваюць актуальную інфармацыю і метадычныя рэкамендацыі, прымяненне якіх дапаможа дзяржавам-членам Міжнароднай арганізацыі працы ў арганізацыі збору і выкарыстання даных па ахове працы.

Цяпер існуе вострая неабходнасць у паляпшэнні сістэмаў рэгістрацыі і паведамлення, а таксама збору і аналізу даных па ахове працы і тэхніцы бяспекі на нацыянальным узроўні. Гэта дазволіла б павысіць дакладнасць ацэнкі эфектыўнасці нацыянальных сістэмаў аховы працы і дапамагчы ўрадам краін у вызначэнні прыярытэтнасці мерапрыемстваў па ахове працы і выдзяленні неабходных сродкаў для іх рэалізацыі ва ўмовах абмежаванасці рэсурсаў.

Штогадовае святкаванне Сусветнага дня аховы працы на працоўных месцах з’яўляецца неад’емнай часткай глабальнай стратэгіі па бяспецы і гігіене працы ў Міжнароднай арганізацыі працы для садзейнічання глабальнай прафілактыцы ў галіне бяспекі і гігіены працы.

Для рэалізацыі пастаўленай задачы Міжнародная арганізацыя працы задумала падрыхтаваць пакет вучэбных матэрыялаў, якія будуць ахопліваць шырокі спектр пытанняў па ахове працы і ўтрымліваць метадычныя рэкамендацыі па аптымальным падыходзе да сістэматызацыі і выкарыстання разрозненых даных пра няшчасныя выпадкі на вытворчасці і прафесійныя захворванні.

Па меркаванні многіх спецыялістаў у галіне аховы працы, прафілактыка – гэта найбольш дзейсны спосаб падухіліць няшчасны выпадак на вытворчасці, пры гэтым ніякая прафілактыка немагчыма без дакладнага аналізу ўжо існуючай інфармацыі аб траўматызме і захворванні ў выніку працоўнай дзейнасці. Менавіта таму ў Міжнароднай арганізацыі працы задумаліся пра неабходнасць паляпшэння існуючых механізмаў і ўніфікацыі нацыянальных сістэмаў рэгістрацыі і паведамлення даных аб прафзахворваннях і няшчасных выпадках пры выкананні працоўных абавязкаў.

Інфармацыю Міжнароднай арганізацыі працы “Статыстыка інспекцыі працы: інструкцыя па ўніфікацыі” і “Збор і выкарыстанне статыстычных даных інспекцыі працы. Кароткая інструкцыя” можна знайсці на сайце Дзятлаўскага райвыканкама ў раздзеле “Ахова працы”.

С. ЛАТУШКА,

галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *