Cуботнік на вуліцы Кастрычніцкай у Дзятлаве

Падзеі

Адзін з аб’ектаў, які раённая рабочая група па арганізацыі і правядзенні суботніка вызначыла для добраўпарадкавання – старыя яўрэйскія могілкі па вуліцы Кастрычніцкай у Дзятлаве. Работы тут пачаліся ў чацвер, прадоўжыліся ў пятніцу.

У першы дзень на аб’екце працавалі 5 адзінак тэхнікі і дзве рабочыя брыгады, — паведамілі карэспандэнту газеты ў адміністрацыі жылкамунгаса. Менавіту жылкамунгасу, паводле раённага плана правядзення суботніка, вызначаны гэты аб’ект для добраўпарадкавання.

У другі дзень на дапамогу камунальнікам падаспелі работніцы сырзавода.

Але і за два дні і з дапамогай з добраўпарадкаваннем старых могілак, відавочна, не справіцца. Работы па выдаленні кустоўя прадоўжацца пасля Велікодных святаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *