Дыялог думак:
Кацярына Леанідаўна Якімчык, доктар-нарколаг Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы:
— Абсалютна ўсе наркотыкі па сваёй прыродзе з’яўляюцца ядамі, якія паражаюць усе сістэмы органаў і тканкі, але асабліва — цэнтральную нервовую сістэму і мозг чалавека.
Як правіла, людзі з самым моцным здароўем пры рэгулярным ужыванні наркотыкаў жывуць не больш за дзесяць гадоў. Вельмі распаўсюджаны выпадкі, калі наркаманы паміраюць раней, паколькі карыстаюцца нестэрыльнымі шпрыцамі, праз якія перадаюцца СНІД і розныя тыпы гепатыту. Нярэдкая смерць і ад перадазіроўкі. Таксама многія нарказалежныя заканчваюць жыццё самагубствам або гінуць гвалтоўнай смерцю, паколькі часта звязаны з арганізаванай злачыннасцю.
Наркаманія — гэта хвароба, якая абсалютна мяняе асобу чалавека, вядзе да фізічнай, маральнай, сацыяльнай дэградацыі. Поўнасцю вылечыць наркатычную залежнасць немагчыма, аднак можна дабіцца стойкай, працяглай рэмісіі.
Запісала І. КАЎКЕЛЬ