У камісіі па справах непаўналетніх
На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжана пытанне аб магчымасці вяртання дзяцей у сям’ю пасля прызнання іх маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Задача ўскладнялася тым, што адабранне было не першае: старэйшага сына раней два разы прызнавалі маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Для яго гэта было трэцяе, а для малодшага брата — першае адабранне. Да прызнання дзяцей маючымі патрэбу ў дзяржабароне іх гадавала маці (бацькі ў хлопчыкаў розныя). Менавіта паводзіны жанчыны сталі прычынай таго, што дзеці трапілі ў сацыяльныя ўстановы.
Калі ж маці зноў стала абавязанай асобай, сітуацыя пачала выпраўляцца. Жанчына працуе, выконвае ўсе патрабаванні службаў прафілактыкі. Такім жа чынам паводзіць сябе і яе ранейшы сужыцель — бацька старэйшага хлопчыка. Цяпер ён заключыў шлюб з іншай жанчынай і пастаянна выказваў жаданне самому выхоўваць сына разам з жонкай, якая не супраць узяць хлопчыка ў сям’ю.
Паколькі ў маці ёсць яшчэ адзін маленькі сын, бацькоўства на якога яшчэ не ўстаноўлена, члены камісіі параілі жанчыне падзяліць клопаты аб дзецях з былым сужыцелем.
За сітуацыяй у сем’ях па-ранейшаму будуць уважліва сачыць. Калі пачнуць праяўляцца прыкметы сацыяльнага недабрабыту, у суд адразу ж будуць накіраваны дакументы аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў.
А. ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
С. ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
В. ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
І. СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты «Перамога», член камісіі