Беларусь гатова стварыць дызель-поезд для гарачага клімату Туркменістана

Падзеі

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, перадаў карэспандэнт БЕЛТА.

«У Туркменістане па-ранейшаму карыстаецца попытам беларуская машынабудаўнічая прадукцыя. Мы гатовы рэалізоўваць тут і самаходную, і прычапную сельскагаспадарчую тэхніку, і не толькі. Мы можам паспрабаваць стварыць (не паспрабаваць, а дакладна можам стварыць — ёсць такі інтарэс) дызель-поезд для эксплуатацыі ў гэтых гарачых кліматычных умовах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *