Адзнакі, атрыманыя на ЦТ, якія будуць прыраўноўвацца да нездавальняючых

Падзеі

Абітурыенту-2017

Міністэрства адукацыі вызначыла адзнакі, атрыманыя на ЦТ, якія будуць прыраўноўвацца да нездавальняючых: па беларускай ці рускай мове будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 19 балаў для філалагічных спецыяльнасцяў, ад 0 да 9 балаў – для астатніх. Нездавальняючымі адзнакамі па першым профільным прадмеце – матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі – з’яўляюцца балы ад 0 да 14; гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшага часу), грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах – ад 0 да 19 балаў. Па другім прадмеце профільнага выпрабавання – матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі – ад 0 да 9 балаў; гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, геаграфіі, замежных мовах – ад 0 да 14 балаў.

Пры прадастаўленні сертыфікатаў на спецыяльнасці аграрнага профілю – “Вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства”, “Жывёлагадоўля, рыбаводства, пчалярства”, “Сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый”, “Меліярацыя і водная гаспадарка”, “Аграінжынерыя” нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 4 балаў. З гэтага года абітурыентам, якія хочуць навучацца менавіта на сельскагаспадарчых спецыяльнасцях, прадастаўлена права замест ЦТ здаваць іспыты па абедзвюх дысцыплінах непасрэдна ў ВНУ.

Т. КАРЫНА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *