Аб прыпыненні злачыннай дзейнасці загадчыцы фермы

Падзеі

Ваўкавыскім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці прыпынена злачынная дзейнасць загадчыцы фермы вёскі Грабава Зэльвенскага раёна. Шляхам складання і зацвярджэння фіктыўных дакументаў на выбыццё жывёлін і актаў на падзеж, у другой палове 2015 года, папярэдне спісаўшы з уліку дзве каровы і стварыўшы такім чынам лішкі, у далейшым іх выкрала і рэалізавала. Па дадзеных фактах Зэльвенскім РАСК у лістападзе 2016 года і студзені 2017 года ў адносінах да загадчыцы фермы ўзбуджаны крымінальныя справы. У працэсе расследавання факты крадзяжу падцвердзіліся. З мэтай кампенсацыі шкоды, нанесенай дзяржаўнаму прадпрыемству, забеспячэння выканання прыгавора суда, на маёмасць падазронай, агульным коштам больш за 10000 рублёў, накладзены арышт. Акрамя гэтага, у добрасумленнага пакупніка адабрана адна жывёліна. Сваякамі падазронай у працэсе следства кампенсаваны кошт другой жывёліны, якая на мамонт папярэдняга следства новым уласнікам была рэалізавана на мяса.

У сакавіку 2017 года крымінальная справа па абвінавачванні загадчыцы фермы ва ўчыненні злачынстваў прадугледжаных ч. 1 і ч. 2 арт. 210 КК, разгледжана судом Слонімскага раёна, вынесены абвінаваўчы прыгавор. Па рашэнні суда яна прыгаворана да пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады з адтэрміноўкай выканання пакарання тэрмінам на два гады, пазбаўлена права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў тэрмінам на тры гады, абавязана выплаціць у даход дзяржавы штраф у памеры 150 базавых велічыняў і 50 базавых велічыняў крымінальна-прававой кампенсацыі.

А. ЯНОВІЧ,
начальнік Ваўкавыскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *