Сёння пад старшынством намесніка старшыні райвыканкама І. Кухарэвіча адбылося першае пасяджэнне рабочай групы па арганізацыі і правядзенні суботніка на Дзятлаўшчыне.
Дзятлаўчанам, у прыватнасці, будуць прапанаваны 15 аб’ектаў для добраўпарадкавання. Яны знаходзяцца на вуліцах Кастрычніцкай, Слонімскай, Навагрудскай, Савецкай, Чырвонаармейскай, Прытыцкага, Чкалава, у завулку Камсамольскім. Некалькі груп удзельнікаў суботніка будуць парадкаваць мемарыял “Дзеці ліхалецця” і яўрэйскія могілкі.
Рабочая група прадаўжае работу па арганізацыі суботніка.