22 красавіка – рэспубліканскі суботнік

Падзеі

Рэспубліканскі  суботнік праводзіцца на дабрачыннай аснове на рабочых месцах ці для добраўпарадкавання і прывядзення ў належны стан мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны, Дошкі гонару г. Дзятлава, аб’ектаў тэрытарыяльнай абароны, аздараўленчых летнікаў і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў сацыяльнай сферы Дзятлаўскага раёна.

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 13.04.2017 года №197 зацверджана рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенні раённага суботніка.

Заробленыя на рэспубліканскім і раённым суботніках грашовыя сродкі неабходна пералічыць да 25 мая 2017 года на спецыяльны рахунак Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта №3641515000059, УНП 500058773, цэнтр банкаўскіх паслугаў №407 г. Дзятлава філіяла №413 г. Ліда  адкрытага акцыянернага таварыства “ААБ Беларусбанк”, код 152101696.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *