Віншаванні жанчынам — ад мужчын і юнакоў раёна

Падзеі

У зале раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці сёння не было вольнага месца. Напярэдадні Дня жанчын, які па ўсёй Беларусі адзначаць 8 сакавіка, прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва прымалі віншаванні ад мужчын, юнакоў і хлопчыкаў Дзятлаўшчыны.

Першым словы пажаданняў жанчынам адрасаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік. Ён адрасаваў прысутным пажаданні моцнага здароўя, вясны ў душы і прыгажосці.

Святочную эстафету перанялі артысты-прафесіяналы і аматары, якія не пераставалі радаваць жаночую аўдыторыю гумарам, песнямі, танцамі і нават фокусамі.

Тэкст і фота Н. Авярчук

Больш падрабязна чытайце ў газеце «Перамога».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *