У нас – новыя планы

Падзеі

У пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” пры Казлоўшчынскім сельскім савеце адбыўся чарговы сход, на якім былі падведзены вынікі работы за мінулы год і складзены планы на новы – 2017-ы. У выступленні старшыні арганізацыі Т. А. Буяк было адзначана, што на працягу года члены БСЖ актыўна ўдельнічалі ў мерапрыемствах, прысвечанных Дню маці, пажылых людзей. Не засталіся ўбаку, а прынялі ўдзел у абластным конкурсе “Гаспадыня сядзібы – гаспадыня краіны”. На гэты конкурс былі падрыхтаваны матэрыялы аб Л. І. Мацюкевіч і яе захапленні кветкамі. Таксама на  сходзе былі адзначаны самыя актыўныя члены арганізацыі: Л. І. Хілімончык – загадчыца бібліятэкі, Н. І. Саўко, М. Л. Міхалоўская – работнікі ГДК, Г. І. Хілімончык – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Казлоўшчынскай школы, А. Г. Галаванёва – інжынер Дятлаускага ПМС, Л. М. Лішык – загадчыца діцячага садка.

У новым годзе сярод  намечаных справаў – акцыі “Жанчыны супраць п’янства жанчын”, “Здаровае, актыўнае, творчае даўгалецце – трэці ўзрост”, “Пад бацькоўскім крылом”, экскурсіі па храмах Беларусі, спартыўныя спаборніцтвы і шмат іншага.

Жанчыны – за здаровы лад жыцця

Жанчыны пярвічнай арганізацыі пры Казлоўшчынскім сельскім савеце сабраліся ў спартыўнай зале школы каб сказаць “не” шкодным звычкам, “так” – здароваму ладу жыцця. Дзве каманды жанчын – школы і дзіцячага садка дружна выйшлі на старт спартыўнай гульні “Мы – за здаровы лад жыцця”. Кожная эстафета гульні паказвала спрыт, спартыўныя здольнасці кожнай жанчыны-ўдзельніцы. Жадаючых падтрымаць сваю каманду было шмат, таму ў зале не сціхалі апладысменты, воклічы. Усе конкурсы суправаджала вясёлая музыка. Перамогу атрымалі жанчыны-выхавальніцы дзіцячага садка. Але жанчыны-настаўніцы не пакрыўдзіліся, паколькі ў камандзе гулялі дзяўчаты, маці і бабулі. І гэта самае галоўнае! Мы ўдзячныя адміністрацыі Казлоўшчынскай школы за дапамогу ў правядзенні такога цудоўнага спартыўнага свята. Заклікаем ўсіх жанчын нашага Дзятлаўскага раёна далучыцца да нас. Разам мы зробім наша жыццё больш цікавым, карысным!

Т. БУЯК,
старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *