Туберкулёз: як засцерагчыся

Падзеі

Туберкулёз – адно з найбольш распаўсюджаных інфекцыйных захворванняў, якое часцей за ўсё паражае органы дыхання, хоць сустракаецца і туберкулёз іншых органаў і сістэмаў.

Крыніца інфекцыі – заразны хворы, які выдзяляе мікабактэрыі ў паветры пры кашлі, чыханні, размове. Рызыка ўздзеяння інфекцыі значна павышаецца пры кантакце паміж двума людзьмі на блізкай адлегласці або ў закрытай прасторы, дзе паветраабмен недастатковы.

Туберкулёзная палачка вельмі ўстойлівая ў навакольным асяроддзі, таму хворы на туберкулёз з’яўляецца крыніцай інфекцыі.

Развіццю туберкулёзу садзейнічаюць фактары рызыкі: змяненні, якія адбываюцца ў слізістай абалонцы бронхаў пры ўздзеянні тытунёвага дыму, вытворчых фактараў; кантакт з тубуркулёзнай інфекцыяй і яго працягласць; злоўжыванне алкаголем; цукровы дыябет; непаўнацэннае харчаванне; наяўнасць ВІЧ-інфекцыі.
Лячэнне хворых на туберкулёз – сур’ёзная і складаная задача, якая патрабуе канцэнтрацыі намаганняў медыцынскіх работнікаў, самога пацыента і членаў яго сям’і. Такія хворыя павінны штодзень прымаць лячэнне ў поўным аб’ёме, прадпісаным яму доктарам. Перапынкі ў лячэнні прыводзяць да развіцця ўстойлівай да лекаў формы туберкулёзу, вылечыць якую больш складана.

Прафілактыка туберкулёзу: не курыць, не ўжываць алкагольныя напоі і наркотыкі; займацца фізкультурай, спортам і загартоўваннем; паўнавартасна харчавацца; пазбягаць нервовых стрэсаў; выконваць правілы гігіены дома, на вуліцы, на рабоце; праходзіць штогадовае флюараграфічнае абследаванне на туберкулёз.

У Гродзенскай вобласці ў 2016 годзе было зарэгістравана 289 выпадкаў туберкулёзу, 44 чалавекі памерлі. Штогод рэгіструюцца выпадкі рэцыдыву захворвання ў раней лечаных хворых (у 2016 годзе – 64 выпадкі).

А. ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *