Нядаўна ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў адкрыты паказ выступленняў народных аматарскіх калектываў нашага раёна на пацвярджэнне званняў “народны” і “ўзорны”.
І вельмі прыемна, што на суд гледачоў і журы было прадстаўлена майстэрства калектыву, любімага нашымі вяскоўцамі, а таксама знакамітага не толькі ў раёне, але і далёка за яго межамі – тэатра-студыі “Прымакі”. Яны неаднаразова прымалі ўдзел у мерапрыемствах, што праходзілі ў нашай вёсцы, заслужылі асаблівую павагу і ўдзячнасць вяскоўцаў.
Віншуем! Так трымаць, “Прымакі”!
С. САС,
стараста вёскі Зарой па шматлікіх просьбах вяскоўцаў