Напярэдадні Дня жанчын у Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прымеркаванае да 90-годдзя ДТСААФ і вясновага жаночага свята.
— Дзятлаўская РАС ДТСААФ другі год запар — лепшая ў вобласці, — адзначыў у прывітальным слове старшыня раённай арганізацыі Валянцін Варабей.
Павіншаваў прысутных з важкім юбілеем структуры намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. Ён уручыў раённыя ўзнагароды майстру вытворчага навучання Юрыю Кардашу і галоўнаму бухгалтару Алене Адамчык.
За сумленную прадукцыйную працу юбілейнымі медалямі «90 гадоў ДТСААФ» былі адзначаны выкладчык Славамір Бабіла і майстар Віталь Барысевіч.
Да Дня жанчын усе работніцы Дзятлаўскай РАС ДТСААФ атрымалі ад калегаў-мужчын віншаванні і кветкі.
За эфектыўную работу ў падрыхтоўцы кандыдатаў у вадзіцелі і высокія паказчыкі ў працы Дзятлаўская ДТСААФ атрымала не толькі памятны кубак і грамату, але і папаўненне аўтапарка — новыя аўтамабіль і матацыкл.
Наперадзе ў калектыву арганізацыі — адкрыцце новых навучальных катэгорый, пашырэнне вучэбнай базы і іншыя смелыя планы, пра якія чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты «Перамога».
Фота Н. Авярчук