Праводзіцца конкурс «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»

Да ведама грамадзян

Ужо штогод у нашай краіне праводзіцца конкурс «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”. Арганізуецца мерапрыемства  па ініцыятыве Дзяржстандарта, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. Сёлета ён аб’яўлены ў шаснаццаты раз.

У прэс-службе Дзяржстандарта паведамілі, што конкурс робіцца для інфармавання спажыўцоў аб якасных таварах (прадукцыі або паслугах) у інтарэсах іх вытворцаў і садзейнічанне прасоўванню прадукцыі на ўнутраны і знешнія рынкі.

Праз механізм конкурсу плануецца ажыццяўляць падтрымку беларускіх вытворцаў, якія выпускаюць канкурэнтаздольныя тавары, садзейнічаць забеспячэнню спажывецкага рынку краіны высакаякаснымі і канкурэнтаздольнымі айчыннымі таварамі, ствараць перадумовы для ўкаранення сучасных метадаў кіравання і забеспячэння якасці на аснове дзяржаўных і міжнародных стандартаў і перадавых дасягненняў у галіне якасці.

Конкурс праводзіцца па чатырох намінацыях: харчовыя тавары, прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў, прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння і паслугі насельніцтву. У кожнай намінацыі згодна з рашэннем рэспубліканскай конкурснай камісіі сярод лаўрэатаў конкурсу могуць быць вызначаны тавары для прысуджэння статусу «Навінка года”, а таксама выбіраюцца арганізацыі, якія могуць быць ўдастоены дыплома “Стабільная якасць» і спецыяльных узнагарод “Лепшы ў галіне”, “Лепшы ў рэгіёне”.

Конкурс праводзіцца ў два этапы.

На першым – абласным этапе, конкурснымі камісіямі вызначаюцца тавары-фіналісты і сярод іх тавары, якія прэтэндуюць на прысуджэнне статусу «Навінка года”, а таксама прэтэндэнты для прысуджэння спецыяльнай узнагароды “Лепшы ў рэгіёне”. Звесткi прадстаўляюцца ў сакратарыят рэспубліканскай конкурснай камісіі.

На другім этапе камісіяй падводзяцца канчатковыя вынікі конкурсу: прысуджэнне таварам звання лаўрэата конкурсу і статусу «Навінка года”, вызначэнне арганізацый-лаўрэатаў для ўзнагароджання дыпломам “Стабільная якасць”, спецыяльнымі ўзнагародамі “Лепшы ў галіне” і “Лепшы ў рэгіёне”. Звесткі аб таварах-лаўрэатах размяшчаюцца на сайце Дзяржстандарта (www.gosstandart.gov.by) і ў штогадовым ілюстраваным каталогу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”, які рассылаецца ў прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой. Арганізацыі, тавары якіх удастоены звання лаўрэата конкурсу, узнагароджваюцца дыпломам і атрымліваюць права размяшчэння знака (лагатыпа) конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама выкарыстання яго ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах на працягу двух гадоў.

Заяўкі на ўдзел прадстаўляюцца да 1 верасня 2017 года ў сакратарыяты абласных конкурсных камісій, сфарміраваныя ў абласных цэнтрах стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі (ЦСМС) і РУП «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» (для г. Мінска і Мінскай вобласці).

Парадак правядзення конкурсу вызначаны ў інструкцыі аб парадку правядзення конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” і заахвочвання пераможцаў, зацверджанай пастановай Дзяржстандарту ад 22 студзеня 2016 г. №5. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на сайце Дзяржстандарта ў раздзеле “Конкурсы ў галіне якасці”.

Неабходныя кансультацыі можна атрымаць у сакратарыятах абласных конкурсных камісій, а таксама ў БелДІСС: вул. Мележа, 3, кім. 805, 220113, г. Мінск, тэл. (017) 269 69 64, е-mail: ntc@belgiss.by.

Спіс абласных конкурсных камісіяй (адрас, тэлефон)

г. Мінск і Мінская вобласць. РУП “Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі” (БелДІМ) 220053, г. Мінск, Старавіленскі тракт, 93, тэл. (017) 233-62-99, (017) 233-55-01

Брэсцкая вобласць. РУП “Брэсцкі ЦСМС” 224001, г. Брэст, вул. Кіжаватава, 10/1, тэл. (0162) 58-08-67, (0162) 58-08-70

Віцебская вобласць. РУП “Віцебскі ЦСМС” 210015, г. Віцебск, вул. Б. Хмяльніцкага, 20, тэл. (0212) 42-57-60, (0212) 42-68-04

Гомельская вобласць.  Дзяржаўнае прадпрыемства “Гомельскі ЦСМС” 246015, г. Гомель, вул. Лепяшынскага, 1, тэл. (0232) 26-33-18, (0232) 26 — 33 — 20, (0232) 26-33-00

Гродзенская вобласць. Гродзенскі ЦСМС 230003, г. Гродна, пр-т Касманаўтаў, 56, тэл. (0152) 64-31-62, (0152) 64-31-41

Магілёўская вобласць. Магілёўскі ЦСМС 212011, г. Магілёў, вул. Бялінскага, 33, тэл. (0222) 72-15-32, (0222) 72-08-16, (0222) 72-16-58

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *