У ходзе правядзення Адзінага дня інфармавання насельніцтва ў лютым 2017 года паступіла пытанне: дзе можна беспрацоўным прайсці прафесійнае навучанне або перападрыхтоўку з мэтай уладкавання на вакантныя працоўныя месцы ў арганізацыях раёна?
На гэта пытанне адказала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Мікалаеўна Савань: згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2006 г. №125-3 “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь” беспрацоўныя маюць права на бясплатную прафесійную арыентацыю, прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі па накіраванні аддзела па працы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама.
Мэтай прафесійнага навучання беспрацоўных, якое арганізоўвае аддзел па працы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама, з’яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці грамадзян на рынку працы, павелічэнне іх магчымасцяў у пошуку дастойна аплачваемай работы.
Пры накіраванні на навучанне беспрацоўным гарантаваны бясплатны медыцынскі агляд, выплата стыпендыі ў перыяд навучання ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Разам з тым грамадзяне, якія праходзяць прафесійнае навучанне па накіраванні службы занятасці, абавязаны добрасумленна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, рэгулярна з’яўляцца на вучэбныя заняткі, выконваць правілы ўнутранага распарадку. Тым, хто паспяхова скончыў навучанне, выдаецца дакумент устаноўленага ўзору з прысваеннем кваліфікацыі.
Пералік прафесій (спецыяльнасцяў) для навучання беспрацоўных пастаянна змяняецца. Акцэнт зроблены на патрэбы рынку працы, таму арыентацыя — на рабочыя прафесіі. З 1 сакавіка 2017 года плануецца навучанне па наступных прафесіях:
– “асновы прадпрымальніцкай дзейнасці”, “аператар ПЭВМ (з веданнем 1С:Бухгалтэрыя) у інстытуце павышэння кваліфікацыіі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы”;
– “страхар (кровельщик)”; “тынкоўшчык (штукатур), маляр, абліцоўшчык-плітачнік”; “электрагазазваршчык” – ва УА “Гродзенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў №1”;
– “сталяр-станочнік” – ва УА “Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж”;
– “рабочы па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў”; “электраманцёр” – у вучэбным цэнтры ЖКГ г. Гродна.
Па пытаннях навучання неабходна звяртацца ў аддзел па працы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, кабінет №6, тэлефон 2-16-21.